Старшыня канцэрна ПШОННЫ Аляксандр Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "сертыфікацыя вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці", у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці"Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе ў ААТ "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка", дзе прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара. У 2014 годзе працаваў намеснікам дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Мінская Шпалерная фабрыка". 2015 года да прызначэння на пасаду намесніка старшыні канцэрна працаваў начальнікам упраўлення цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай вытворчасці канцэрна "Белляспаперпрам".
З 25 мая 2020 года па 4 красавіка 2024 года працаваў намеснікам старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам".
5 красавіка 2024 года назначаны на пасаду старшыні канцэрна.
Кантакты: каб. 202, тэл. 8-017-327-44-83
Намеснік старшыні канцэрна ДЗІКАВІЦКІ Генадзь Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў г. Пінску Брэсцкай вобласці. Скончыў Пінскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №88 будаўнікоў, Брэсцкі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Сельскагаспадарчае будаўніцтва».
У 1984-1986 гадах служыў у шэрагах Савецкай Арміі. З 1994 па 2007 год працаваў у розных пасадах ЗАТ «Пінскдрэў», вёў пытанні праектных, будаўніча-мантажных работ, капітальнага будаўніцтва, аховы працы, экалогіі, тэхнікі бяспекі і бяспекі руху, сертыфікацыі і тэхнічнага кантролю.
У 2007-2014 гадах працаваў выконваючым абавязкі намесніка, затым намеснікам генеральнага дырэктара, галоўнага інжынера па капітальным будаўніцтве - начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва ЗАТ «Пінскдрэў», пераіменаванага пасля ў ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
13 лютага 2014 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №124 прызначаны намеснікам старшыні канцэрна «Белляспаперпрам».
Кантакты: каб. 303, тэл. 8-017-210-44-45
Намеснік старшыні Касьянаў Сяргей Васільевіч
Нарадзіўся ў 1985 годзе ў г.Лагойску Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа».
З 2007 па 2013 гады працаваў майстрам на лесасеках, майстрам лесу, бухгалтарам, галоўным бухгалтарам-рэвізорам у лесагаспадарчых установах. У 2013-2016 гады працаваў у ААТ «АртПлантТехно»: спачатку маркетолагам, затым намеснікам дырэктара па вытворчасці.
У 2016 годзе перайшоў ва УП па аказанні паслуг «БР-Кансалт», дзе да 2020 года працаваў вядучым інжынерам па лесасыравінных рэсурсах, затым намеснікам дырэктара па лесасыравінных рэсурсах. У 2020-2023 гады ўзначальваў ТАА «БР-Форэст».
З 2023 года да прызначэння намеснікам старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення дрэваапрацоўкі канцэрна.
2 ліпеня 2024 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 464 прызначаны намеснікам старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам».
Кантакты: каб. 302б, тэл. 8-017-210-44-45
Намеснік старшыні канцэрна ЦЫБУЛЬКА Таццяна Аляксандраўна
Нарадзілася ў 1973 годзе ў г. Салігорск Мінскай вобласці. Скончыла ў 1995 годзе Інстытут кіравання па спецыяльнасці "Міжнародныя эканамічныя адносіны". Пасля заканчэння ВНУ ў перыяд з 1996 па 1999 год працавала бухгалтарам Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання сістэмы Мінлясгаса.З 1999 па 2013 г. працавала галоўным эканамістам аддзела фінансаў упраўлення эканомікі, галоўным эканамістам, начальнікам фінансава-эканамічнага аддзела канцэрна "Белляспаперпрам“, з 2013 года да прызначэння намеснікам старшыні працавала начальнікам фінансава-эканамічнага ўпраўлення канцэрна “Белляспаперпрам". Прызначаная намеснікам старшыні канцэрна пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2021 г. №256.
Кантакты: каб. 302А, тэл. 8-017-210-44-45
Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўнікамі канцэрна "Белляспаперпрам":
Старшыня - Пшонны Аляксандр Аляксандравіч - першая серада месяца з 08.00 да 14.00 (каб. 202, тэл. 8-017-327-44-83)
Намеснік старшыні - Дзікавіцкі Генадзь Мікалаевіч - аўторак з 14.00 да 20.00 (каб. 303, тэл. 8-017-210-44-45)
Намеснік старшыні - Цыбулька Таццяна Аляксандраўна - серада з 14.00 да 20.00 (каб. 302А, тэл. 8-017-210-44-45)
Намеснiк старшынi - Касьянаў Сяргей Васiльевiч - чацвер з 14.00 да 20.00 (каб. 302Б, тэл. 8-017-210-44-45)