Пытанні прасоўвання прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» на экспарт будуць разгледжаны сёння на семінары, арганізаваным пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
На семінары будуць разгледжаны асноўныя і перспектыўныя рынкі збыту, тэхналогіі прасоўвання на рынку В2В і В2С.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара таксама будуць пытанні павелічэння продажаў з дапамогай інтэрнэт-маркетынгу і асаблівасці прасоўвання прадукцыі з улiкам заключаных пагадненняў аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі.
На парадку дня таксама пытанні абароны ўнутранага рынку.
Удзел у семінары возьмуць кіраўнікі камерцыйных службаў прадпрыемстваў канцэрна.