За вялікі асабісты ўклад у абарону працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў работнікаў лесапрамысловага комплексу аб'яўлена Падзяка канцэрна «Белляспаперпрам» абласным лідэрам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу.

Удзячнасцю канцэрна адзначаны:
- Старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу Шемякова Аксана Яўгеньеўна;
- Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу Савік Уладзімір Іванавіч;
- Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу Кузмітовіч Аляксандр Іванавіч.


Узнагароджанне адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу.
Узнагароды ўручыў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі.


Віншуючы старшыняў абкамаў, ён адзначыў, што прафсаюз уносіць вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, абарону інтарэсаў работнікаў. Вельмі патрэбную і важную працу прафсаюз праводзіць па пытаннях аховы працы, арганізацыі на належным узроўні умоў для працы і адпачынку на вытворчасці, выканання страхавых гарантый. Прафсаюзныя арганізацыі выступаюць ініцыятарамі ўсіх культурна-масавых мерапрыемстваў, прафесійных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Клопат пра моладзь, ветэранах, пра людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы - гэта таксама заслуга прафсаюза. Работнікі прафкамаў заўсёды стаяць побач з чалавекам, лепш за іншых яго разумеюць і за гэта вартыя самых высокіх ацэнак і падзякі ад людзей.