Новы фанерны завод ААТ «ФанДАК» прыступіў да вытворчасці прадукцыі.
Першыя партыі фанеры на новым абсталяванні завода вырабляюцца ў пуска-наладачныя рэжыме. Адпрацоўваецца тэхналогія, тэстуюцца усе вузлы і механізмы. Якасць першых партый прадукцыі адпавядае ўстаноўленым стандартам.
На вырабленую фанеру ўжо знайшліся пакупнікі, яны адзначылі высокую якасць матэрыялу і гатовыя набываць дадзеную прадукцыю на пастаяннай аснове. Новая фанерная вытворчасць размясцілася ў былым цэху габляванага шпону. Частка памяшканняў дабудавана. Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне ўстаноўлена новае, некаторыя патокі перанесены ад дзеючай раней вытворчасці. За кошт рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі вытворчасці магутнасці ААТ «ФанДАК» па выпуску фанеры павялічыліся з 39,9 тыс. куб. м да 50 тыс. куб. м у год. Важным вынікам з'яўляецца тое, што на новым заводзе можна вырабляць фанеру больш высокага класа, адпаведна і кошт рэалізацыі будзе вышэй.