Прафсаюз ААТ «УКХ «Слоніммэбля» стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў лесу па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў за 2015 год.
Вынікі агляду-конкурсу падвёў прэзідыум Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза. Пераможцу ўручаны дыплом і заахвочвальны прыз. Матэрыялы пераможцы галіновага этапу агляду-конкурсу ААТ «УКХ «Слоніммэбля» накіраваныя ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу.
Паводле інфармацыі http://profles.by