Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч правяла сустрэчу з жанчынамі - кіраўнікамі прэс-службаў дзяржаўных структур.
На думку Ліліі Ананіч, функцыя прэс-сакратара зводзіцца не толькі да арганізацыі кантактаў, сувязяў са сродкамі масавай інфармацыі. Прэс-сакратар павінен сам быць аўтарытэтнай крыніцай, з нагоды даць неабходную інфармацыю, каментарый.
Як адзначыла Лілія Ананіч, сёння людзі маюць прэтэнзіі да прэсы. Патрабавальнасць ёсць і да якасці прэсы, і да якасці тэлевізійных праграм, да творчых праектах. Ёсць незадаволенасць у дачыненні да прэс-сакратароў, паколькі не заўсёды можна атрымаць інфармацыю з дзяржструктур. Тут не можа быць адназначнай ацэнкі, лічыць міністр. Але павінны быць выразныя правілы атрымання і распаўсюду інфармацыі. Гэта не значыць, што, атрымаўшы пытанне, трэба спяшацца рыхтаваць адказ. Магчыма, трэба падключыць спецыялістаў, правесці брыфінг. Але слова прэс-сакратара павінна быць важкім, аўтарытэтным. Таксама Лілія Ананіч адзначыла, што функцыя прэс-сакратара яшчэ і ў тым, каб адсочваць, як інфармацыю потым трансфармуюць.