Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" у 2016 годзе працягваюць нарошчваць экспарт у краіны далёкага замежжа.
У студзені бягучага года прадпрыемствы канцэрна павялічылі долю экспарту ў далёкае замежжа на 10,7% у параўнанні са студзенем 2015 года.
У студзені мінулага года з агульнага аб'ёму экспарту ў краіны па-за СНД адгружана 29,9%, у студзені гэтага ўжо 40,6%. За студзень-снежань 2015 года гэты паказчык складаў 34,5%.
Выраслі і аб'ёмы экспарту ў вытворчасці. Калі ў студзені 2015 года за мяжу пастаўлялася 43,5% ад усёй вырабленай прадукцыі, то ў гэтым годзе экспартуецца ўжо 53,1% (на 9,6% больш).
Забяспечаны рост адгрузак у такія краіны як Францыя, Чэхія, Данія, Турцыя, Польшча, Іран, Латвія, Італія і іншыя. У гэтыя краіны пастаўляецца ў асноўным прадукцыя мадэрнізаваных прадпрыемстваў канцэрна - драўняныя пліты, фанера, мэбля, папера і кардон. Захоўваецца тэндэнцыя росту экспарту ў далёкае замежжа драўнянавалакністых і драўнянастружкавых пліт - 379,4% і 849,8% да студзеня 2015 года адпаведна.
Дыверсіфікуецца і экспарт мэблі. На рынкі далёкага замежжа ў студзені бягучага года мэблі пастаўлена на 32,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Выраслі і аб'ёмы экспарту запалак - на 36,4%.
З станоўчай экспартнай дынамікай пачалі год і вытворцы кардонна-папяровай прадукцыі. Шпалер за першы месяц працы экспартавана на 54,2% больш, паперы і кардона - на 10,7% больш.
У цэлым прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» ажыццявілі ў студзені пастаўкі прадукцыі ў 32 краіны на 16,1 млн. долараў ЗША.