Дэкрэт Прэзідэнта Беларусі ад 7 снежня 2012 года №9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" прызнаны страціўшым сілу.
Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2016 года №182, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дэкрэт "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" быў прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання мер дзяржпадтрымкі падчас рэалізацыі інвестпраектаў па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці, умацавання працоўнай дысцыпліны і матэрыяльнага стымулявання работнікаў.
Згодна з дакументам на кантрактную форму найму былі пераведзеныя работнікі базавых арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці, якім у адпаведнасці з указам ад 18 кастрычніка 2007 года №529 "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" аказваецца дзяржаўная падтрымка па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі іх вытворчасцяў. Гэта ААТ "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДАК", "Магілёўдрэў" і рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат".
Акрамя таго, дэкрэтам работнікам гэтых арганізацый дадаткова да прадугледжанай кантрактам заработнай плаце ўстаноўлены штомесячныя выплаты ў памеры, якi вызначаецца наймальнікам самастойна зыходзячы з фінансавых магчымасцяў.
Указ №182 уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/economics/view/dekret-o-dopolnitelnyh-merah-po-razvitiju-derevoobrabotki-utratil-silu-195516-2016/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на belta.by абавязковая