РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" (у тым ліку філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка") і ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" увайшлі ў склад ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры". Падпісанне адпаведных дакументаў адбылося на базе чашніцкай фабрыкі.
"Мы ўзялі на сябе частку функцый па кіраванні прадпрыемствамі, якія ўступаюць у холдынг. У ідэале ж - усе асноўныя функцыі па кіраванні гэтымі прадпрыемствамі павінны быць на кіравальнай кампаніі: ад забеспячэнскіх і бухгалтарскіх да пытанняў, звязаных з кансалтынгам і гэтак далей. Сёння на рынку холдынг з'яўляецца прыкметным удзельнікам, якому прасцей вырашаць розныя пытанні, чым аднаму маленькаму прадпрыемству. Упэўнены, што з намі будуць лічыцца", - дадаў Дзмітрый Лізура.
Аптымізацыя сістэмы кіравання прадпрыемствамі дае вынік у выглядзе скарачэння выдаткаў, робіць саму структуру простай і зразумелай. А для прадпрыемстваў-удзельнікаў - гэта рэальная дапамога ў загрузцы магутнасцяў. Акрамя таго, вопыт новых удзельнікаў карысны для ўсіх астатніх не менш, чым іх вытворчы, чалавечы і фінансавы патэнцыял.
"Унутры холдынгу прадпрыемствы самі з'яўляюцца і вытворцамі і пакупнікамі. Гэта таксама станоўчы момант. Але і радавыя спажыўцы адчуюць выгаду. Таму што за кошт уласнай сыравіны і глыбіні перапрацоўкі ўнутры холдынгу зніжаецца агульны сабекошт прадукцыі. А яшчэ пакупнікі атрымаюць новыя прадукты. У структуры холдынгу будуем вялікі завод па вытворчасці кардону. Гэта дасць штуршок для развіцця іншых галін, малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі", - сказаў Дзмітрый Лізура.
У склад холдынгу акрамя кіруючай кампаніі і новых удзельнікаў уваходзяць прадпрыемства "Мінская шпалерная фабрыка", "Гомельшпалеры", Гандлёвы дом "Белшпалеры-Гомельшпалеры", "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы". Асноўным відам дзейнасці холдынгу з'яўляецца вытворчасць паперы, кардона і шпалернай прадукцыі, а таксама кіраванне дачырнімі кампаніямі холдынгу: ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва, каардынацыя дзейнасці і прадстаўленне інтарэсаў прадпрыемстваў-удзельнікаў.