Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар дадзенага філіяла ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" Аляксандр Свіловіч.
23 верасня на базе фабрыкі адбылося падпісанне дакументаў аб далучэнні ААТ "Светлагорскі ЦКК" (у тым ліку філіяла "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка"), а таксама РУП "Завод газетнай паперы" і ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" да холдынгу "Беларускія шпалеры".
"З уступленнем у склад холдынгу мы звязваем і многія запланаваныя пачынанні. Збіраемся выпускаць новы від паперы з выкарыстаннем беленай цэлюлозы, вытворчасць якой хутка будзе запушчана на Светлагорскім ЦКК. У кааперацыі наладзіць гэтую працу будзе яшчэ прасцей. Прыедуць тэхнолагі холдынгу "Беларускія шпалеры", якія вывучаць нашы магчымасці, пракансультуюць. Глеба для новай вытворчасці ўжо падрыхтавана: у ходзе нядаўняй мадэрнізацыі зманціравана новае абсталяванне для масападрыхтоўкі покрыўнага пласта пры вытворчасці цэлюлозы. Разлічваем пачаць вытворчасць у наступным годзе. Дакладныя тэрміны намецім пасля запуску беленай цэлюлозы на Светлагорскім камбінаце", - растлумачыў Аляксандр Свіловіч.
Паводле яго слоў, патрэба ў такой прадукцыі, якая выкарыстоўваецца як ўпаковачны матэрыял, у Беларусі ёсць: пакуль што папера з беленым цэлюлозным пакрыццём імпартуецца, напрыклад, з Фінляндыі. Так што гэта яшчэ і праца па імпартазамяшчэнні.