Пасяджэнне беларускай часткі Сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Валагодскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылося ў канцэрне «Белляспаперпрам», якую ўзначальвае кіраўнік ведамства Юрый Назараў.
На пасяджэнні разглядаліся пытанні аб мерапрыемствах па супрацоўніцтву Беларусі з Валагодскай вобласцю ў IV квартале 2016 года, а таксама арганізацыйныя моманты візіту беларускай дэлегацыі ў Волагду ў снежні бягучага года для ўдзелу ў дванаццатым пасяджэнні Сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Валагодскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.
У ходзе нарады былі заслуханы прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, канцэрнаў і прадпрыемстваў. Па выніках разгляду пытанняў супрацоўніцтва з Валагодскай вобласцю прыняты адпаведныя рашэнні, накіраваныя, у асноўным, на актывізацыю работы па канкрэтных напрамках.