Кітайскія кампаніі, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты на цэлюлозна-папяровых прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам», атрымалі права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі па працоўных дагаворах замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі.
Дадзенае права за імі будзе замацавана на перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Гэта прадугледжана указам №349 "Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 верасня.
Указ накіраваны на забеспячэнне паспяховай рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у сферы электраэнергетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах.
У сістэме канцэрна ў цяперашні час два прадпрыемствы рэалізуюць праекты з кітайскімі кампаніямі па будаўніцтву новых заводаў.
Для задавальнення патрэбнасці папяровых прадпрыемстваў рэспублікі ў цэлюлозе, пашырэння асартыменту выпускаемай прадукцыі і набліжэння яе якасці да ўзроўню сусветных стандартаў у г. Светлагорску ствараецца вытворчасць сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. тон у год.
Таксама для паглыбленай перапрацоўкі беленай цэлюлозы і ўключэння ў абарот мяккалістотнай балансавай драўніны на базе філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры» рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтву завода па вытворчасці шматслойнага мелаванага і немелаванага відаў кардона магутнасцю 200 тыс. тон у год.
Стварэнне вытворчасцей па глыбокай перапрацоўцы драўніны, увод магутнасцяў па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі дасць магчымасць змяніць існуючую тэндэнцыю перавагі імпарту навукаёмістай папяровай прадукцыі над аб'ёмамі экспарту таннай драўнянай сыравіны, а таксама дасць магчымасць забяспечыць вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая карыстаецца павышаным попытам як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.