Працоўнаму калектыву філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК» за плённую працу, высокі ўзровень арганізацыі вытворчасці, значны ўклад у развіццё цэлюлозна-папяровай прамысловасці і ў сувязі са 130-годдзем з дня заснавання фабрыкі аб'яўлена Падзяка Старшыні канцэрна «Белляспаперпрам».
Узнагароджанне адбылося на ўрачыстым сходзе, прысвечаным юбілею фабрыкі.
Старшыня канцэрна таксама ўручыў узнагароды лепшым работнікам фабрыкі.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Ганаровай граматай канцэрна «Белляспаперпрам» узнагароджаны начальнік цэха транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ Аляксандр Яскевіч, Граматай канцэрна «Белляспаперпрам» галоўны эканаміст Наталля Шах, Падзякай Старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» слесар-рамонтнік Аляксей Зянько.