Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прадставяць навінкі вытворчасці на міжнароднай аптовай выставе-кірмашы "Культбытхозтовары", якая адкрыецца 4 кастрычніка у Мінску.
Выстава пройдзе з 4 па 7 кастрычніка ў выставачным комплексе «Белэкспа» на вул. Я. Купалы,27.
Удзел у цырымоніі адкрыцця выставы прыме намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Касько.
Сваю прадукцыю наведвальнікам прадставяць ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін», ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", філіял "Папяровая фабрыка "Герой працы" і ААТ «Лесахімік».