Два мэблевых прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» рэарганізаваны шляхам далучэння з 1 кастрычніка 2016 года ААТ "Мінскмэбля" да ААТ "Мінскпраектмэбля".
Дадзеная рэарганізацыя праведзена ў адпаведнасці з загадам канцэрна «Белляспаперпрам» ад 18 лютага 2016 года ў мэтах забеспячэння эфектыўнай працы, кансалідацыі дзейнасці, накіраванай на інтэграцыю вытворчых працэсаў і паглыбленне кааперацыйных сувязяў.
Два прадпрыемствы канцэрна размешчаны ў Мінску, маюць значныя вытворчыя пляцоўкі і адміністрацыйныя будынкі. З мэтай аптымізацыі выдаткаў на вытворчасць, аб'яднання тэхналагічных ліній і кадравага патэнцыялу ажыццяўляецца перанос вытворчасці ААТ «Мінскмэбля» на пляцоўку ААТ «Мінскпраектмэбля». Прадпрыемствы аб'яднаны ў адно пад назвай ААТ «Мінскпраектмэбля». Пры гэтым плануецца захаваць ўжо вядомую гандлёвую марку «Мінскмэбля» для мяккай мэблі, корпусная мэбля будзе рэалізоўвацца пад брэндам «Мінскпраектмэбля».
У выніку зліцця двух прадпрыемстваў вызваляюцца карысныя вытворчыя, адміністрацыйныя і гандлёвыя плошчы ў цэнтры Мінска на вул. В. Харужай, якія плануецца задзейнічаць для арганізацыі галіновага гандлёвага цэнтра (шоў-рума), дзе пакупнікам будзе прапанаваны ўвесь асартымент прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствамі канцэрна, а таксама Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.