Тэматыка дрэваапрацоўчай прамысловасці ў апошнія гады ва ўсіх на слыху. Галіна прайшла праз працэс мадэрнізацыі, які, як усе ведаюць, быў вельмі няпростым. А чым сёння жыве беларуская дрэваапрацоўка, з якімі пытаннямі сутыкаецца і як іх вырашае? Адказы знайшлі журналісты газеты «Рэспубліка».
Складанасці, якія адчуваюць нашы дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, ва ўсіх на слыху. Мадэрнізацыю яны ў асноўным завяршылі, выпуск сучаснай прадукцыі наладзілі. Але вось няўдача — запуск абноўленых прадпрыемстваў супаў па часе з крызісам знешніх рынкаў. Калі параўноўваць цяперашнія цэны на прадукцыю дрэваапрацоўкі з тымі, што былі ў 2013-2014 гадах, то становіцца зразумела, у чым праблема: яны змяніліся амаль удвая і, зразумела, у меншы бок. Разам з тым варта прызнаць: нашы дрэваапрацоўчыя і мэблевыя прадпрыемствы хай і з цяжкасцю, але ўсё ж працягваюць працаваць і нават прадаюць на экспарт прадукцыі значна больш, чым раней. Дзесяткі тысяч работнікаў гэтых прадпрыемстваў не выкінутыя на вуліцу, не засталіся адзін на адзін са сваімі праблемамі, а працягваюць працаваць.
Чытаць артыкул цалкам на партале «СБ»: http://respublika.sb.by/obshchestvo-27/article/derevoobrabotka-v-valyutnom-razreze.html