Прадукцыя філіяла «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў) прадстаўлена на 13-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Стройэкспа. Будуем дом. Энергаэфектыўнае будаўніцтва».

У выставачным цэнтры была разгорнута экспазіцыя перадавых тэхналогій у галіне малапавярховага жыллёвага будаўніцтва, уключаючы тэхналогіі ўзвядзення індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам, тэхналогіі драўлянага домабудавання, будаўніцтва з выкарыстаннем цеплаізаляцыйных сценавых блокаў.