У Мінску адкрыўся "Тыдзень малапавярховага будаўніцтва". Гэты дзелавы форум праходзіць у рамках выставы «Будэкспа. Будуем дом. Энергаэфектыўнае будаўніцтва».
Удзел у адкрыцці форуму прыняў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі. Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей выставы, ён адзначыў, што малапавярховае будаўніцтва становіцца ўсё больш папулярным і даступным у Беларусі. Вытворцы асвойваюць новыя тэхналогіі, ужываюць інавацыйныя экалагічныя матэрыялы ў вытворчасці драўляных дамоў, што робіць іх найбольш прывабнымі і канкурэнтаздольнымі па цане і якасці. Ён таксама падкрэліў, што разам з развіццём малапавярховага драўлянага домабудавання павінна развівацца і зялёнае будаўніцтва. Гэтых два напрамкі неабходна аб'яднаць у адзіны сектар.
У складзе канцэрна "Белляспаперпрам" вытворчасць драўляных дамоў розных мадыфікацый ажыццяўляюць тры арганізацыі: ААТ "Барысаўскі ДОК", філіял "Домабудаванне" Завода газетнай паперы (г. Шклоў) і ААТ "Буддэталі" (г. Вілейка).
Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў рэалізуецца ўнутры рэспублікі і экспартуецца ў еўрапейскія краіны.
Падрабязнасці аб кожным тут:
Барысаўскі ДОК: http://www.borisovdok.by/
Домабудаванне: http://www.domostroenie.by/ru/
Стройдетали: http://www.stroydetali.by/
Выстава «Стройэкспо. Будуем дом» - адна з найстарэйшых і самых вядомых будаўнічых выстаў краіны, праходзіць з 2008 года. Штогод выставу наведвае каля 15.000 чалавек, сваю прадукцыю і тэхналогіі на ёй дэманструюць 100-150 прадпрыемстваў і арганізацый.
У 2016 годзе ў рамках выставы арганізавана серыя дзелавых мерапрыемстваў і семінараў пад агульнай назвай «Тыдзень малапавярховага будаўніцтва».