Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» за дзевяць месяцаў 2016 года за кошт рэалізацыі комплексу мер па скарачэнні выдаткаў знізілі сабекошт прадукцыі на 16,8%. Забяспечана эканомія 144,6 млн дэнамінаваных рублёў.
Дадзены эканамічны эфект атрыманы за кошт мадэрнізацыі абсталявання, зніжэння працавыдаткаў, рэалізацыі мерапрыемстваў, якія забяспечваюць памяншэнне аб'ёмаў спажывання паліва, цеплавой і электрычнай энергіі, а таксама імпартазамяшчэння сыравіны і матэрыялаў. Пры гэтым рэалізаваны меры па павышэнню якасці вырабляемай прадукцыі.
Цэлюлозна-папяровыя і лесахімічныя прадпрыемствы знізілі выдаткі на 21,4%, дрэваапрацоўчыя і мэблевыя – на 15,1%, лесанарыхтоўчыя і іншыя – на 9,9%.
Варта адзначыць, што з агульнай сумы эканоміі, атрыманай за студзень-верасень 2016 года, арганізацыі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе і якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку забяспечылі эканомію 132,9 млн дэнамінаваных рублёў, што складае 91,9 % ад агульнай сумы па канцэрну.