Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі экспарт у Турцыю амаль на 32%. Найбольшы тэмп росту адгрузак адзначаны драўнянавалакністых пліт – у 4 разы і газетнай паперы – у 1,9 разы.
Аснова гандлёва-эканамічных адносін, якія склаліся ў бягучым годзе, была закладзена ў час візітаў старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Юрыя Назарава ў Турцыю ў лістападзе 2015 г. у рамках Беларускага інвестыцыйнага форуму ў г. Стамбуле і ў лютым 2016 г. Былі ўстаноўлены кантакты з рэзідэнтамі Спецыялізаванай прамысловай зоны вытворцаў мэблі і дрэваапрацоўкі, Гандлёва-прамысловай палатай, Саюзам экспарцёраў мэблі, паперы і прадукцыі дрэваапрацоўкі і з шэрагам вядучых турэцкіх кампаній.
У выніку ў студзені-верасні 2016 года экспарт прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ў Турцыю склаў 1,34 млн дал. ЗША, што на 131,82% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У асноўным турэцкім спажыўцам прадпрыемствы пастаўляюць фанеру, драўняныя пліты (ДСП і ДВП), газетную паперу, піламатэрыялы, паліўную драўніну, дранку і шпалеры.
Арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» у сваю чаргу закупляюць у турэцкіх кампаній якасныя мэблевыя тканіны і фурнітуру.
Акрамя гандлёва-эканамічных адносін развіваецца супрацоўніцтва канцэрна з турэцкімі партнёрамі ў сферы вытворчай дзейнасці і інвестыцый.
У цяперашні час ідзе перамоўны працэс з найбуйнейшым дрэваапрацоўчым турэцкім холдынгам, якія з'яўляюцца адным з сусветных лідэраў у вытворчасці драўняных пліт. Адпрацоўваюцца магчымыя варыянты кааперацыі турэцкіх і беларускіх прадпрыемстваў. Турэцкая кампанія зацікаўлена ў пашырэнні бізнесу ў Беларусі з дапамогай кааперацыі з мясцовымі плітнымі вытворчасцямі. Выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Беларусі, якое дазваляе выйсці на перспектыўныя еўрапейскія рынкі, наяўнасць неабходнага аб'ёму сыравіны і мадэрнізаваных перапрацоўчых магутнасцяў – асноўныя перавагі працы ў Беларусі, якія бачыць турэцкая кампанія. Экспертамі холдынгу ўжо праведзены пільны аналіз магчымасцяў беларускіх прадпрыемстваў і прадстаўлены розныя варыянты супрацоўніцтва, якія зараз разглядаюцца бакамі.
Другі напрамак – вытворчая кааперацыя мэблевых прадпрыемстваў. Вядзецца актыўны дыялог з членамі Асацыяцыі мебельшчыкаў Турцыі. Адбыліся сустрэчныя візіты беларускіх і турэцкіх дэлегацый, устаноўлены кантакты, і цяпер прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні сумесных мэблевых прадпрыемстваў альбо мэблевага кластара з удзелам турэцкіх кампаній. Перспектыўным тут з'яўляецца стварэнне вытворчасці мяккай мэблі з натуральных матэрыялаў (у Беларусі маецца якасная драўняная сыравіна, Турцыя славіцца высокай якасцю і разнастайнасцю тэкстылю і натуральнай скуры). Не менш актуальным з'яўляецца стварэнне вытворчасці мэблевай фурнітуры.
Гэтыя і шэраг іншых пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з турэцкімі кампаніямі плануецца абмеркаваць у ходзе Беларуска-Турэцкага бізнес-форуму ў Мінску. Удзел у ім возьмуць старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў і кіраўнікі вядучых мэблевых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.