Новыя ўзоры беларускай мэблі прадстаўлены на найбуйнейшай міжнароднай выставе, якая адкрылася сёння ў Маскве.
Мэблевыя навінкі беларускіх вытворцаў на 28-й міжнароднай выставе мэблі, фурнітуры і абівальных матэрыялаў «Мэбля-2016» прадстаўляюць вядучыя мэблевыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белляспаперпрам»: ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Слоніммэбля» і ЗАТ «Бабруйскмэбля».
Удзел беларускіх мэбельшчыкаў у гэтай найбуйнейшай у Расіі і Усходняй Еўропе выставе з'яўляецца стратэгічна важным, паколькі менавіта расійскі рынак асноўны і самы буйны па аб'ёмах продажаў мэблі з Беларусі.
Так, за студзень-верасень бягучага года з агульнага аб'ёму экспарта мэблі прадпрыемстваў канцэрна ў 64,8 млн. долараў ЗША доля адгрузак ў Расійскую Федэрацыю склала 65% (42,1 млн даляраў ЗША). Пры гэтым да аналагічнага перыяду мінулага года экспарт мэблі ў Расію знізіўся на 30%. У гэтай сувязі перад прадпрыемствамі зараз стаіць задача – аднавіць ранейшыя аб'ёмы і прапанаваць расійскім спажыўцам новыя праграмы мэблі, распрацаваныя з улікам іх пераваг і пакупніцкай здольнасці.
Варта адзначыць, што ў Расію прадпрыемствы канцэрна пастаўляюць у асноўным мэблю высокай цэнавай катэгорыі. Гэта наборы корпуснай і мяккай мэблі з натуральнай драўніны з элементамі тачэнні і разьбы.
Для прэзентацыі на маскоўскай выставе прадпрыемствы спецыяльна распрацавалі новыя мадэлі мэблі. Як правіла, у рамках выставы заключаюцца кантракты на пастаўку мэблевых навінак спажыўцам на 2017 год.
Кіраўнікі і спецыялісты беларускіх прадпрыемстваў, як правіла, прымаюць актыўны ўдзел і ў дзелавой праграме форуму. У прыватнасці, плануецца ўдзел у круглым стале вытворцаў мэблі і спадарожных матэрыялаў, у рамках якога будуць разгледжаны пытанні канкурэнтаздольнасці, імпартазамяшчэння і развіцця экспарту.
У цэлым праграмай форуму прадугледжаны шматлікія дзелавыя сустрэчы, спецыялізаваныя семінары і майстар-класы, якія таксама ўяўляюць вялікі інтарэс для беларускіх вытворцаў, так як любая выстава – гэта не толькі дэманстрацыя сваіх дасягненняў, але і ўнікальная магчымасць вывучыць вопыт калег і апошнія тэндэнцыі ў мэблевай індустрыі.
Выстава будзе працаваць з 21 па 25 лістапада на тэрыторыі маскоўскага «Экспацэнтра» на Краснапрэсненскай набярэжнай.
Удзел у выставе прымаюць каля 700 экспанентаў з 27 краін. Агульная плошча экспазіцыі складае 85 тыс. кв. метраў.
Гэты буйны кангрэсна-выставачны праект ва Усходняй Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы дае не толькі поўнае ўяўленне аб тэндэнцыях, найноўшых матэрыялах і тэхналогіях вытворчасці, але і шмат у чым вызначае далейшы вектар развіцця мэблевай індустрыі.