Мінская шпалерная фабрыка канцэрна "Белляспаперпрам" выпусціла новую калекцыю шпалер з выявай архітэктурных славутасцяў Беларусі.

Калекцыя называецца «Палац». Гэта высакаякасныя папяровыя шпалеры глыбокага друку рэльефныя цісненыя. Дадзеную калекцыю можна назваць па-сапраўднаму беларускай. Шпалеры не толькі зроблены ў Беларусі з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, яны дэманструюць гісторыка-культурныя каштоўнасці нашай краіны.

Пакупнікі ўжо прывыклі да таго, што ў продажы ёсць шпалеры з выявай манументальных збудаванняў або кварталаў розных гарадоў свету, вышынных будынкаў мегаполісаў або раскошных заходнееўрапейскіх замкаў і палацаў. А вось беларускія славутасці на шпалерах з'явіліся ўпершыню. Яны маюць свой непаўторны каларыт і не саступаюць па дэкаратыўнасці замежным.

Дызайнерам УП «Мінская шпалерная фабрыка» удалося падкрэсліць асаблівую прывабнасць сусветна вядомых архітэктурных славутасцей Беларусі – Мірскага замка, Нясвіжскага і Косаўскага палацаў, Вілейскага касцёла і вуліц Гродна. У якасці фону выкарыстана стылізаваная карта Беларусі.

Шпалеры выкананы з экалагічна чыстых прыродных матэрыялаў. Трываласць і высокую пожаростойкость шпалер забяспечвае тэхналогія вырабу дуплекс. Адсутнасць у іх вінілу (з'яўляецца таксічным рэчывам) з'яўляецца галоўным фактарам экалагічнасці і бяспекі для выкарыстання ў любых памяшканнях, у тым ліку ў дзіцячых установах.

У дадатак да шпалер «Палац» і «Палац фон», якія прапануюцца ў трох колярах – бэжавы, шэрай і тытунь, фабрыка пачала выпускаць шпалеры з беларускім арнаментам «Купалінка» у колерах бардо, бэжавым і цёмна-сінім. Яны могуць выкарыстоўвацца як эфектны элемент дэкору.

Навінкі ўжо можна набыць у фірмовым гандлёвым доме «Беларускія шпалеры» у г. Мінску на вул. Шпалерная, 12. У перспектыве – пастаўкі ў шырокую гандлёвую сетку.

УП «Мінская шпалерная фабрыка» уваходзіць у склад холдынгу «Беларускія шпалеры». З'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў шпалер на тэрыторыі СНД. Асвоены практычна ўсе віды шпалернай прадукцыі. Прадпрыемства мае шырокую дылерскую сетку, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.

Дадаткова: http://www.bellesbumprom.by/ru/press-tsentr/novost/1311-neobychnoe-v-obychnom

http://www.bellesbumprom.by/ru/press-tsentr/novost/1312-novinki-proizvodstva-uzhe-v-prodazhe