Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў павіншаваў Полацкі дзяржаўны лясны каледж з 95-годдзем.
Урачыстасці з нагоды юбілею ўстановы адукацыі, якая з'яўляецца філіялам БДТУ, праходзяць сёння ў Полацку.
Віншуючы працоўны калектыў, ветэранаў і навучэнцаў каледжа ад імя работнікаў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ён адзначыў, што каледж ўвасабляе ў сабе лепшыя традыцыі лесатэхнічнай адукацыі ў Беларусі, уносіць важкі ўклад у рашэнне актуальных пытанняў кадравага забеспячэння профільных арганізацый рэспублікі.
«Полацкі дзяржаўны лясны каледж валодае высокапрафесійным выкладчыцкім складам і таленавітымі навучэнцамі, - падкрэсліў Юрый Віктаравіч. - Сярод яго выпускнікоў – мноства людзей, чые імёны складаюць гонар галіны. Яны аддаюць свае веды, вопыт і працу прадпрыемствам Беларусі, эфектыўная работа якіх мае вялікае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы».
Кіраўнік канцэрна пажадаў ветэранам, выкладчыцкаму, навучэнцам, усім работнікам каледжа добрага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, росквіту, новых творчых поспехаў і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.