Пагадненне аб арганізацыі пастаўкі 70 камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Францыю для забудовы жылога пасёлка падпісана ў Мінску паміж РУП «Завод газетнай паперы» і кампаніяй SARL Logibat.
Падпісанне дакумента адбылося ў рамках першага Беларуска-Французскага міжрэгіянальнага форуму, які празодзіў у Мінску.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў) паставіць у 2017 годзе ў адрас французскага забудоўшчыка камплекты каркасна-шчытавых дамоў на 1,4 млн еўра.
Першыя два дамы з беларускага Шклова адправіліся ў адрас гэтай кампаніі яшчэ ў траўні 2015 года. З гэтага моманту прадпрыемствам ужо адгружана дамоў у Францыю на 480 тыс. еўра. Пастаўлена 33 жылыя дамы і 4 гаражаы на 12 парковачных месцаў.
Акрамя таго, у адрас іншай французскай кампаніі філіял «Домабудаванне» у бягучым годзе адправіў 4 каркасна-панэльныя дамы, якія па праектным рашэнні з'яўляюцца дзіцячымі садамі.
Характэрна, што будаўніцтва пасёлкаў у правінцыях Францыі вядзецца выключна з драўляных дамоў. З гэтага прыроднага матэрыялу будуюцца не толькі жылыя дамы, але і дапаможныя памяшканні (гаражы, гаспадарчыя пабудовы), дзіцячыя сады і іншыя ўстановы. Забудоўшчык прадастаўляе вытворцы гатовыя праекты, па якіх і фармуюцца камплекты ўсіх неабходных канструкцый і дэталяў.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» - маладое сучаснае прадпрыемства, якое выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў для вырабу піламатэрыялаў хвойных парод, профільных вырабаў з драўніны, бруса клеенага, камплектаў каркасна-панэльных дамоў і дамоў з клеенага бруса, якія адказваюць патрабаванням і чаканням спажыўцоў, а таксама заканадаўчых і абавязковым патрабаванням для атрымання устойлівай працы і развіцця прадпрыемства.