Мэбля ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» стала пераможцам прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка».
Лідары вызначаліся шляхам апытання народнага меркавання. Брэнд «Пінскдрэў» заняў у ім першыя месцы ў намінацыях «Вытворца корпуснай мэблі» і «Вытворца мяккай мэблі».
У адкрытым галасаванні прымалі ўдзел выключна спажыўцы тавараў і паслуг сярод жыхароў усёй Рэспублікі Беларусі. Адкрытае галасаванне праходзіла пры дапамозе апублікаваных у СМІ анкет і ў сеткі інтэрнэт, у якіх былі пазначаны толькі катэгорыі і намінацыі без ўказанні марак і без прадастаўлення варыянтаў адказу. Гэта забяспечвае найбольш аб'ектыўную ацэнку вынікаў.
Прэмія праводзіцца пад патранажам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Дакладнасць галасаванняў пацверджана Наглядальным Саветам Прэміі, які складаецца з прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, прафесійных бізнес-супольнасцяў, СМІ.
ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» працуе ў мэблевай індустрыі 135 гадоў. З'яўляецца лідэрам на мэблевым рынку і з'яўляецца адной з найстарэйшых кампаній дрэваапрацоўчай прамысловасці. За такі доўгі перыяд дзейнасці быў назапашаны каласальны вопыт у гэтай нялёгкай справе, дзякуючы чаму «Пінскдрэў» прапануе пакупнікам якасную, даўгавечную і надзейную мэблю з натуральных матэрыялаў.
Асноўны напрамак холдынгу – гэта вытворчасць і продаж мяккай мэблі, корпуснай мэблі і матрацаў. Усе гэтыя катэгорыі адрозніваюцца шырокім асартыментам, якому можна толькі пазайздросціць. Уся мэбля адрозніваецца якасцю, прыгажосцю і стылем дзякуючы выкарыстанню лепшых матэрыялаў, якія прайшлі строгую праверку, еўрапейскай фурнітуры Германіі, Польшчы, Расіі, Іспаніі. Немалую ролю ў якасці і даўгавечнасці прадукцыі гуляюць і сучасныя тэхналогіі вытворчасці.