Напярэдадні міжнароднага дня інвалідаў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі наведаў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху.
У ДУА "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху" навучаецца (і жыве) 107 вучняў з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці.
Канцэрн "Белляспаперпрам" традыцыйна аказвае падтрымку ўстанове адукацыі ў аднаўленні і папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Рэгулярна вылучаецца спонсарская дапамога ў выглядзе мэблі, школьных прыналженасцей, будаўнічых і аздобных матэрыялаў і шмат іншага.
Напярэдадні дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, з падарункамі да дзяцей прыехаў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі.
Мерапрыемства быдо прымеркавана да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Кожны дзіця атрымаў набор пісьмовых прылад вытворчасці філіяла “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы". Акрамя таго, школе выдзелены шпалеры вытворчасці "Мінскай шпалернай фабрыкі" і 16 адзінак корпуснай мэблі.