Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» нарасцілі экспарт у Польшчу амаль на 57%.
За студзень-кастрычнік бягучага года арганізацыямі канцэрна ў Польшчу пастаўлена прадукцыі на 37,9 млн. долараў ЗША, што на 56,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Варта адзначыць, што з краін далёкага замежжа менавіта Польшча з'яўляецца самым буйным рынкам збыту для прадпрыемстваў канцэрна. З агульнага аб'ёму экспарту за 10 месяцаў у далёкае замежжа (102,4 млн. долараў ЗША) пастаўкі ў Польшчу склалі 37%.
Сярод асноўных таварных пазіцый, якія пастаўляюцца ў гэтую краіну, – драўнянавалакністыя і драўняна-стружкавыя пліты, фанера, мэбля, папера, кардон і драўнянае паліва. У 2016 годзе адгрузкі ДВП у Польшчу выраслі ў 6,7 разы, мэблі – у 4,3 разы, ДСП – у 2,4 разы, паперы і кардона – у 1,2 разы.
У цэлым у Польшчу прадпрыемствы канцэрна экспартуюць больш за 10 відаў прадукцыі.