У 2017 годзе на прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам» будуць укаранёны прыкладныя навуковыя распрацоўкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці тэхналогій вытворчасці цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай прадукцыі.
Падпісанне адпаведных дакументаў аб прамысловым укараненні распрацовак БДТУ на прадпрыемствах канцэрна «Белляспаперпрам» адбудзецца сёння ў універсітэце.
Дакумент падпішуць старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў і рэктар БДТУ Ігар Войтаў.
Удзел у пагаджальнай нарадзе прымуць распрацоўшчыкі новых тэхналогій (прадстаўнікі універсітэта) і вытворцы (прадстаўнікі прадпрыемстваў, на базе якіх плануецца ўкараненне).