ААТ «Івацэвічдрэў» цяпер выпускае не толькі разнастайныя драўняна-стружкавыя пліты, але і шырокі асартымент мэблі. На прадпрыемстве адкрыта ўласнае мэблевая вытворчасць.
Рэалізаваўшы інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі вытворчасці і увёўшы ў эксплуатацыю новы завод па выпуску драўнянастружкавых (у тым ліку ламінаваных) пліт, акцыянернае таварыства пайшло ў сваім развіцці далей і наладзіла вытворчасць якаснай і пры гэтым недарагой для пакупнікоў мэблі.
Мэбля вытворчасці ААТ «Івацэвічдрэў» выпускаецца пад зарэгістраванай гандлёвай маркай MySTAR.
Мэбля вырабляецца на сучасным высокатэхналагічным нямецкім і аўстрыйскім абсталяванні вядомых фірмаў.
Прадпрыемствам вырабляецца ўся гама мэблі для дома: гасціныя, спальні, кухні, мэбля для дзіцячых пакояў, пярэдніх пакояў, а таксама мэбля для офісаў і спадарожныя тавары (глядзець тут: http://mystar.by/).
Мэбля мае характэрны мінімалістычны стыль, прапануецца ў разнастайных каляровых рашэннях і цэнавых дыяпазонах.
Геаграфія продажаў новай прадукцыі «Івацэвічдрэў» ужо ахоплівае больш за 50 гарадоў Беларусі, краін ЕС і СНД. Вытворца рэалізуе мэблю як у фірмовых крамах MySTAR, так і ў мэблевых секцыях гандлёвых цэнтраў. Ёсць таксама магчымасць набыцця дадзенай мэблі ў аптовых партнёраў.
У Мінску мэбля MySTAR ужо можна купіць у гандлёвых цэнтрах «Хатні ачаг», «Азярцо» і «Ленінград». У далейшым гэты пералік будзе пашыраны. Так, з 1 лютага яе можна будзе набыць у гандлёвым доме «МінскМэбля» на вул. В. Харужай,25, дзе адкрыецца новы мэблевы магазін.
ААТ «Івацэвічдрэў» уваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам" і з'яўляецца адным з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Яго гісторыя бярэ свой пачатак у 1922 годзе.
У выніку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў 2012 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці ДСП і ламініраваных ДСП магутнасцю 300 тыс. куб. м у год.