Сёння ў Грузію пастаўляецца каля 380 відаў беларускіх тавараў. Сярод іх мэбля брэнд-лідэра краіны - холдынгу «Пінскдрэў».
Адбылося ўрачыстае адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі. Цеснае і прадуктыўнае супрацоўніцтва ў розных праектах паміж дзвюма краінамі ў апошнія гады трывала наладжана. Цяпер жа асноўнай задачай з'яўляецца актыўнае гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
Беларуская мэбля ў цяперашні час ужо ўпрыгожвае міністэрства, дарагія гатэлі і нават студыі папулярных тэлешоў Тбілісі.
Літаральна некалькі месяцаў таму быў адкрыты фірменны салон мэблі ў горадзе Тбілісі, дзякуючы чаму цяпер і жыхары Грузіі змогуць сфармаваць сваё ўяўленне аб шырокіх магчымасцях беларускага холдынгу. Мэбля разнастайных стыляў, напрамкаў і дызайну, а так жа высокую якасць, натуральнасць і экалагічнасць прадукцыі і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца дазволіць зацвердзіць пазіцыі Беларусі на рынку Грузіі.
Плошча ўнікальнага для краіны салона мэблі дазваляе прадставіць найшырэйшы асартымент прадукцыі. На 1200 м2, а гэта тры прасторныя паверхі, жыхары і госці Тбілісі могуць асабіста вывучыць і набыць найноўшыя тэндэнцыі мэблевай індустрыі Беларусі.
Пераканаўшыся ў тым, што мэбля «Пінскдрэў» папулярная сярод пакупнікоў, і попыт на яе пастаянна расце, кампанія плануе адкрыццё новага філіяла ў горадзе Батумі.
Нарошчваюць аб'ёмы паставак прадукцыі ў Грузію і іншыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам».
За студзень-кастрычнік бягучага года экспарт у гэтую краіну па канцэрну па параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічаны на 35,7% да 2,2 млн дал. ЗША.
У Грузію пастаўляюцца мэбля, шпалеры, папера, кардон, драўняна-стружкавыя пліты, фанера, запалкі і шэраг іншай прадукцыі.