Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі на спажывецкім рынку рэспублікі.
За студзень-лістапад 2016 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адгрузкі фанеры павялічаны на 13,6% да 4,16 тыс. куб. м, драўнянавалакністых пліт – на 11,7% да 1,46 млн. кв. м, драўнянастружкавых пліт – на 9,8% да 13,1 тыс. умоўных. куб. м.
Павялічаны таксама адгрузкі агульных сшыткаў на 7,1% - да 2, 44 млн. шт., школьных сшыткаў – на 6,4% да 24, 78 млн. шт.
На ўзроўні 2015 года захаваліся аб'ёмы рэалізацыі папяровых санітарна-гігіенічных вырабаў – 19 млн. шт., запалак – 160,2 тыс. умоўных скрынь.
Знізіліся ў 2016 годзе толькі аб'ёмы продажаў мэблі – на 13,7% і шпалер на 2%.