Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Мэбля-2017» па традыцыі праходзіць напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу ў павільёне Футбольнага манежа. На гэты раз ён быў запоўнены практычна цалкам. Вядучыя вытворцы мэблі з Беларусі і яшчэ шасці краін прадставілі на суд наведвальнікаў навінкі вытворчасці.
 
Тут можна было ўбачыць усё, што тычыцца самой мэблі і матэрыялаў для яе.
 
Як адзначалі шматлікія наведвальнікі, экспазіцыя выставы «Мэбля-2017» з'яўляецца, мабыць, адной з самых цікавых і прыгожых сярод галін прамысловасці. Наведвальнікам уяўляецца канчатковы прадукт, прычым ужо ў гатовых інтэр'ерах.
 
З экспазіцыяй выставы азнаёміліся намеснікі Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і Міхаіл Русы.
 
Практычна ўсе экспаненты мэблевай выставы афармляюць свае экспазіцыі ў арыгінальным стылі, выкарыстоўваецца імітацыя жылых памяшканняў, за кошт чаго спажыўцы бачаць, як мэбля можа ўпісацца ў інтэр'ер.
 
Цяперашняя выстава па апытанні як саміх экспанентаў, так і наведвальнікаў, была адной з самых наведвальных і дзейсных. Цікава было і спецыялістам, для іх была распрацавана насычаная дзелавая праграма, і наведвальнікам, якія ішлі на выставу з пэўнымі мэтамі.
 
У цэлым, падводзячы вынікі выставы, можна адзначыць, што яна ў дынамічным развіцці, і з кожным годам становіцца на парадак вышэй. Гэтаму спрыяе як само развіццё мэблевага бізнэсу ў Беларусі, так і намаганні арганізатараў гэтага форуму, якія кожны год прыкладваюць намаганні для насычэння выставы разнастайнасцю і павышэння ўзроўню прадстаўлення мэблевай прадукцыі.
 
Падрабязнасці тут: