У рамках мерапрыемстваў выставы праведзены прэзентацыі гандлёвых і інвестыцыйных магчымасцяў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне дрэваапрацоўкі. Пры садзейнічанні Брытанскай федэрацыі трэйдараў таварамі дрэваапрацоўкі (Timber Trade Federation) адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у ходзе якой прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў абмеркавалі з членамі федэрацыі і іншымі зацікаўленымі, у тым ліку з буйнымі сеткавымі кампаніямі Buildbase і Saint Gobai, пытанні гандлёва-эканамічнага і кааперацыйнага супрацоўніцтва.
Праведзены шэраг перамоваў. Акрамя таго, беларускі бок унёс прапанову Брытанскай федэрацыі трэйдараў таварамі дрэваапрацоўкі аб арганізацыі візіту ў Беларусь дзелавых колаў Вялікабрытаніі, занятых у сферы дрэваапрацоўчай і спадарожнай ей вытворчасці.
Прадстаўнікі Брытанскіх кампаній змогуць наведаць шэраг беларускіх прадпрыемстваў галіны, вывучыць асартымент, якасць прадукцыі, што вырабляецца ў Беларусі, і правесці перамовы непасрэдна з вытворцамі, сустрэцца з кіраўніцтвам беларускіх галіновых ведамстваў.
Беларуская экспазіцыя на выставе Timber Expo была арганізавана пад патранажам канцэрна «Белляспаперпрам», Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, УП "Белінтэрэкспа" і пры падтрымцы Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. На кансалідаваным стэндзе былі прадстаўлены найбуйнейшыя беларускія экспарцёры тавараў дрэваапрацоўкі і гандлёвыя аператары прадукцыі ляснога комплексу.
На працягу ўсяго перыяду правядзення выставы на беларускім стэндзе было заўсёды шматлюдна, наведвальнікі цікавіліся краінай, якая тут вырабляецца прадукцыя, з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя ўзоры і інфармацыйныя матэрыялы. Акрамя таго, у іх была магчымасць паглядзець відэаролікі пра Беларусь і дрэваапрацоўчыя прадпрыемства, якія дэманстраваліся на стэндзе.
Праца ўдзельнікаў выставы і арганізацый, якія аказалі садзейнічанне ў арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі, атрымала высокую ацэнку Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Дыпломамі за актыўны ўдзел і прафесійную прэзентацыю прадукцыі ўзнагароджаны: канцэрн «Белляспаперпрам», Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, ААТ «Беларуская лясная кампанія», ААТ «Івацэвічдрэў», ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «Беллесэкспарт», СТАА «ЦСП БЗС» і ЗАТ «Белзамежбуд».
Заслужаныя ўзнагароды ўручыў Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік. Віншуючы ўдзельнікаў падзеі з паспяховай працай, ён адзначыў, што беларуская галіновая экспазіцыя на Брытанскай выставе была прадстаўлена ўпершыню, і тое, што першымі гэта зрабілі дрэваапрацоўшчыкі, кажа пра тое, што галіна знаходзіцца ў дынамічным развіцці і вядзе актыўную практычную работу па дыверсіфікацыі экспарту і асваенню новых рынкаў збыту.
"Упэўнены, гэты вопыт прынясе плённыя вынікі і стане добрым прыкладам для іншых галін", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.