Паважаныя работнікі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці,
калегі і ветэраны галіны!

Віншую вас з надыходзячымі святамі – Новым 2018 годам і Раством Хрыстовым!

Адыходзячы 2017 год быў насычаным і важным для прадпрыемстваў канцэрна. Галіна замацавала станоўчую дынаміку ў павышэнні эфектыўнасці вытворчай і фінансава-эканамічнай дзейнасці, у экспарце, імпартазамяшчэнні, павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі і ў цэлым паляпшэнні дабрабыту работнікаў арганізацый.

Выказваю словы падзякі ўсім работнікам галіны, ветэранам вытворчасці, дасведчаным працаўнікам і маладым спецыялістам за добрасумленную працу, за той значны ўклад, які вы ўносіце ў развіццё лесапрамысловага комплексу і росквіт нашай дзяржавы.

Упэўнены, шматгадовы вопыт і адданасць спецыялістаў галіны сваёй справе і ў 2018 годзе дапамогуць з поспехам вырашаць самыя складаныя вытворчыя пытанні і дасягаць пастаўленых мэтаў.

У надыходзячым годзе жадаю ўсім высокіх прафесійных дасягненняў, поспехаў у справах і новых здзяйсненняў, сямейнага дабрабыту, бадзёрасці духу і моцнага здароўя.

Няхай усе вашы задумы і спадзяванні здзейсняцца, а ваша руплівая праца прыносіць задавальненне, заслужаную ўдзячнасць і падзяку ад усіх, хто вас акружае.

Няхай вас заўсёды саграваюць любоў і клопат родных і блізкіх, а ў вашых дамах пануе мір і дабрабыт.
З Новым годам!

Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый НАЗАРАЎ