Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы росту загрузкі вытворчых магутнасцяў перапрацоўчых прадпрыемстваў, для якіх асноўнай сыравінай з'яўляецца макулатура – адходы паперы і кардона.
У 2017 годзе за кошт шэрагу прынятых мер на ўзроўні ўрада (устанаўленне дзяржзаказу на пастаўку макулатурнай сыравіны беларускім перапрацоўшчыкам і ліцэнзаванне экспарту макулатуры), прадпрыемствы павялічылі загрузку наяўных вытворчых магутнасцяў з 55% да 64% і перапрацавалі 211 тыс. тон макулатуры. Аб'ём вытворчасці прадукцыі вырас на 14% – да 317,1 млн рублёў. У 2018 годзе цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы канцэрна плануюць перапрацаваць больш за 300 тыс. тон макулатуры.
Яшчэ адзін станоўчы вынік – рост экспартных паставак. За студзень-лістапад 2017 года прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт паперы і кардона па параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 24,2%. Экспартавана прадукцыі на 45,2 млн. даляраў ЗША ў 30 краін блізкага і далёкага замежжа.
Варта адзначыць, што эфектыўнасць экспарту вырабаў з макулатуры значна вышэй, чым яе экспарт у выглядзе сыравіны. Так, 1 тыс. тон макулатуры рэалізуецца на экспарт па цане 170-180 тыс. дал. ЗША, а калі гэты аб'ём перапрацаваць, напрыклад, у паперу для гафрыравання, валютная выручка складзе ўжо 340 тыс. даляраў, гэта значыць амаль у 2 разы больш.
У сістэме канцэрна «Белляспаперпрам» функцыянуе 13 вытворчасцей цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Кансалідавана яны вырабляюць больш за 60% цэлюлозна-папяровай прадукцыі ў краіне.