Пагадненне замацавалі подпісамі старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юрый Назараў і ўладальнік кампаніі Polipol Holding gmbh Герд Хеммерлинг.
У адпаведнасці з пагадненнем бакі будуць супрацоўнічаць у прыцягненні інвестыцый на стварэнне ў Беларусі новай вытворчасці мяккай мэблі. Мяркуецца, што аб'ём інвестыцый складзе 20 млн еўра. Прадукцыя будзе рэалізоўвацца на еўрапейскі рынак. Задзейнічаць у вытворчасці плануецца беларускіх работнікаў, якія папярэдне пройдуць навучанне ў нямецкіх спецыялістаў.
Падпісанне дадзенага пагаднення – вынік праведзеных сустрэч і перамоваў паміж канцэрнам «Белляспаперпрам» і нямецкай кампаніяй. Прадстаўнікі Polipol Holding gmbh некалькі разоў наведвалі Беларусь, вывучалі магчымасці і ўмовы для стварэння мэблевай вытворчасці, разглядалі розныя прапановы і пляцоўкі для размяшчэння фабрыкі. У якасці прыярытэтнай вызначана вытворчая база ААТ «Івацэвічдрэў», дзе запланавана стварэнне мэблевага кластара. На прадпрыемстве ўжо маюцца памяшканні, уся інфраструктура, камунікацыі і прыдатныя ўмовы для размяшчэння мэблевай вытворчасці.
Падпісанне пагаднення адбылося ў офісе Polipol Holding gmbh у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы мэблі і дызайну інтэр'ераў IMM соlogne 2018, якая праходзіць з 15 по18 студзеня ў Кёльне.
Кіраўнікі вядучых мэблевых прадпрыемстваў Беларусі на чале са старшынёй канцэрна «Белляспаперпрам» Юрыем Назаравым наведваюць выставу з мэтай вывучэння патэнцыялу нямецкага мэблевага рынку і правядзення перамоў па арганізацыі ў будучым годзе на пляцоўцы IMM соlogne кансалідаванай выставачнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў мэблі. Акрамя таго, у ходзе візіту адбудзецца шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з нямецкімі кампаніямі, на якіх плануецца абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага, вытворчага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі ААТ «Івацэвічдрэў», ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ЗАТ «Маладзечнамэбля», СТАА «ЗОВ-Ленеўрамэбля, ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» і ААТ «Мінскпраектмэбля».
Кампанія Polipol Holding gmbh уваходзіць у лік вядучых вытворцаў мяккай мэблі ў Еўропе і актыўна працуе па ўсім свеце. Сёння яна налічвае больш за 5000 супрацоўнікаў у Германіі і за мяжой. Гадавы абарот кампаніі складае больш за 400 мільёнаў еўра. Яна вырабляе мяккую мэблю для дома, офісаў, канферэнц-залаў, адкрытых пляцовак і іншую. Асартымент уключае ў сябе каля 400 мадэляў.
Выстава IMM соlogne была ўпершыню праведзена ў 1949 годзе і з тых часоў праводзіцца ў Германіі штогод. Гэта падзея прымае экспанентаў з усяго свету на плошчах 280000 кв. м. Па колькасці і геаграфіі ўдзельнікаў з imm cologne могуць канкураваць толькі Парыжскі Мэблевы Салон (Францыя) і Міланскі Мэблевы Салон (Італія). На выставе кожны год дэбютуе вялікая колькасць новых мадэляў. У наступныя гады некаторыя з іх пойдуць у масавую або ў абмежаваны серыйную вытворчасць.