ААТ «Рэчыцадрэў» стала лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» - за набор мэблі для агульнага пакоя «Лацыё» Р 370.
Акрамя таго, прадпрыемства ўдастоена звання аднаго з лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь 2017 года ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» за прадукцыю нарыхтоўкі клееныя (латафлекс).
ААТ «Рэчыцадрэў» – гэта сучаснае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці офіснай і бытавой мэблі, драўнянастружкавых і ламініраваных пліт, фанеры клеенай, латофлексах, паліўных брыкетах.