Прадпрыемствы канцэрна традыцыйна падтрымліваюць установы адукацыі, культуры, спорту, аховы здароўя, розныя грамадскія арганізацыі (дабрачынныя, маладзёжныя, ветэранскія) і маючых патрэбу грамадзян (шматдзетныя сем'і, ветэраны, адзінокія маці і інш.).
На працягу года прадпрыемствы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аказалі спонсарскую дапамогу на агульную суму 220 тыс. 650 рублёў. Найбольшую лепту ў добрыя справы ўнеслі ААТ «Лесахімік» (больш за 70 тыс.), РУП «Завод газетнай паперы» (29 тыс.), ААТ «Слоніммэбля» (20,7 тыс.). Не заставаліся ў баку як буйныя, так і невялікія прадпрыемствы. Часцей за ўсё прадпрыемствы падтрымлівалі дзіцячыя і школьныя ўстановы, а таксама спартыўныя клубы і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.