За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм у рабоце і ў сувязі з 90-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства Ганаровай граматай канцэрна ўзнагароджана Таяновская Наталля Сяргееўна – майстар пагрузачна-разгрузачных работ лесабіржы лесапшльна-дрэваапрацоўчага цэха, Падзякай старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» узнагароджаны Гаўрыловіч Мікалай Міхайлавіч – слесар – рамонтнік рамонтна-механічнага ўчастка.
Заслужаныя ўзнагароды работнікам прадпрыемства на ўрачыстым сходзе, прысвечаным юбілею, уручыў намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Касько.