У конкурсе, упершыню арганізаваным Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, прынялі ўдзел 14 маладых людзей з арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам», Мінлясгаса, Дзяржкаммаёмасці і Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа.
Удзельнікі павінны былі праявіць сябе ў 7 конкурсных заданнях: «Містэр імідж», «Я і мая арганізацыя», «Містэр патрыёт», «Містэр Рамантык», «Містэр Крэатыў», «Конкурс «Баль», «Конкурс «Уся справа ў капелюшы».
Ад арганізацый канцэрна выступалі 6 канкурсантаў.
У выніку конкурсных баталій і напружанай канкурэнтнай барацьбы перамогу ў конкурсе атрымаў Андрэй Чэрнік - абівальнік мэблі ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» (на фота).
Андрэю 24 гады, ён жыве і працуе ў г. Гомелі. Захапляецца паэзіяй, музыкай, харэаграфіяй і фатаграфіяй, займаецца боксам, удзельнічае ў творчых конкурсах. Личыць, што сапраўдны мужчына павінен быць мужным і самаадданым, адказным и добрасумленным.
Ва ўсіх выпрабаваннях конкурсу Андрэй выкарыстаў творчы падыход, праявіў усе свае таленты, арыгінальнасць і артыстызм. Члены журы аднагалосна назвалі яго пераможцам конкурсу.
Першым Віцэ-Містэр-супермэнам стаў Уладзіслаў Тухто - майстар лесу Завозерскага лясніцтва ДЛГУ «Лепельскі лясгас».
Другім Віцэ-Містэр-супермэнам стаў Дзмітрый Барысаў - сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны філіяла ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» лесапільны завод.