На экспазіцыі быў прадстаўлены шырокі асартымент драўняных пліт і мэблевай прадукцыі вытворчасці ААТ «Фандак», ААТ «Рэчыцадрэў», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «Гомельдрэў», філіяла «Ельская мэблевая фабрыка» ААТ «Мазырскі ДОК», СТАА «ЗОВ-Ленеўрамэбля».
Шэраг вытворцаў (ААТ «Івацэвічдрэў», ЗАТ «Молодечномебель», ЗАТ «ХК «Пінскдрэў» і інш.) правялі у рамках выставы дзелавыя сустрэчы з партнёрамі і перамовы па пастаўках у Польшчу новай прадукцыі ў 2018 годзе.
Для прадпрыемстваў канцэрна ўдзел у гэтай выставе – адзін з дзейсных інструментаў прасоўвання сваёй прадукцыі на рынку Польшчы.
Польшча для прадпрыемстваў канцэрна – асноўны рынак збыту ў Еўрапейскім саюзе і ў цэлым у краінах далёкага замежжа (рынкі краін па-за СНД). У 2017 годзе ў гэтую краіну адгружана 43% ад агульнага аб'ёму продажаў на рынках далёкага замежжа.
У Польшчу рэалізуецца практычна ўся наменклатура прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі: драўняныя пліты (ДСП і ДВП), фанера, мэбля, піламатэрыялы, папера, кардон, драўнянае паліва, дзверы, вокны і інш.
Выстава BUDMA лічыцца найбуйнейшым у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе форумам сучасных будаўнічых тэхналогій і дасягненняў будіндустрыі. BUDMA 2018 праходзіць пад лозунгам «НАТХНЕННЕ, ВЕДЫ, БІЗНЕС».
Шырокая прафесійная аўдыторыя на выставе забяспечваецца дзякуючы правядзенню ў рамках будаўнічай выставы BUDMA шэрагу іншых спецыялізаваных мерапрыемстваў і выстаў, у т. ч. «Meble Polska 2018», а таксама семінары, прафесійныя сустрэчы і дыскусіі, прэзентацыі новых тэхналогій і будаўнічага майстэрства. Наведвальнікі маюць магчымасць убачыць бягучыя прапановы галіны і прыняць удзел у шырокай праграме выставы, запуску новых прадуктаў, прэзентацый і семінараў.