Спаборніцтвы удзельнікаў будуць праходзіць 22-23 траўня. Пераможцы прадставяць краіну на сусветным чэмпіянаце ў Казані.
Конкурс праводзіцца па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International, ён аб'яднае спаборніцтвы па 37 прафесіях ў такіх галінах, як вытворчасць мэблі, сталярная і цяслярскія справа, дэкаратыўныя працы, тэхналогіі будаўніцтва, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, транспарт і лагістыка, сацыяльныя і персанальныя паслугі, творчыя прафесіі і мода. Сваё майстэрства прадэманструюць больш за 300 удзельнікаў - вучняў, студэнтаў, маладых рабочых ва ўзросце 22-24 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Расіі і Казахстана.
Да арганізацыі рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства прыклалі намаганні многія айчынныя дзяржаўныя і прыватныя кампаніі, у тым ліку і арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам", у прыватнасці, ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры" і ДУА «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лесапрамысловага комплексу».