За галоўны прыз інтэлектуальнай гульні – «Дыяментавую саву» змагалася 21 каманда. Удзельнікі паказалі свае веды, эрудыцыю, а таксама інтэлект і ўменне разважаць.
Па выніках чэмпіянату уладальнікам "Брыльянтавай Савы" стала каманда РУП "Завод газетнай паперы". Другое месца заняла каманда філіяла "Інстытут геалогіі" РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі". Трэцяе месца ў каманды Магілёўскага ДВЛГА.
Усе каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны Дыпломамі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.