Удзел у сустрэчы прыняў і намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі.
Расійская Федэрацыя з'яўляецца асноўным рынкам збыту для прадпрыемстваў канцэрна. На рэгіёны Расіі прыпадае 31% усяго экспарту прадпрыемстваў галіны. Гэта першы па аб'ёму рынак. За студзень-кастрычнік гэтага года ў Расію прадпрыемствы канцэрна экспартавалі прадукцыі на 143,6 млн долараў ЗША, што на 17,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У таварнай структуры экспарту найбольшую ўдзельную вагу займае мэбля – 41%, на другой пазіцыі драўняныя пліты (ДСП і ДВП) – 26%, на трэцяй – папера і кардон – 18,5% ад агульнага аб'ёму экспарту.
Міхаіл Русы адзначыў, што ў Беларусі ёсць усе ўмовы для ўстойлівага развіцця лесапрамысловага комплексу. У нас у краіне на высокім узроўні забяспечваецца вядзенне лясной гаспадаркі, маецца дастатковы аб'ём драўнянай сыравіны для забеспячэння дзейнасці больш за 2,5 тысячы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Палітыка ў галіне рацыянальнага лесакарыстання будуецца на арганізацыі перапрацоўкі ўсяго аб'ёму лясных рэсурсаў унутры краіны і далейшай рэалізацыі прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, у тым ліку на знешнія рынкі.