Не так даўно нашы мэбельшчыкі вярнуліся з Кёльна, дзе праходзіла адна з найбуйнейшых профільных выстаў у свеце - Imm-Cologne. Маштаб мерапрыемства ўражваў -1,5 тысячы экспанентаў, 55 краін, тэрыторыя ў 280 тыс. кв. м. не "ЭКСПА", вядома, але для мэблевага свету эфект той жа. І гісторыя ў выставы багатая, тут тэстуюцца навінкі і фармуюцца трэнды мэблевай моды з 1949 года. Беларусы і раней у ёй удзельнічалі, праўда, без выразнай і прадуманай краінавай прэзентацыі. Таму і губляліся ў разнастайнасці павільёнаў. Сёлета нашы прадпрыемствы выправіліся, распрацавалі агульны стэнд і прывезлі дадому не толькі ўражанні, але і нядрэнныя кантракты.
Чытаць далей на партале "Беларусь сёння" (газета "Рэспубліка").