Стварэнне новай вытворчасці для невялікіх гарадоў - гэта заўсёды значная падзея. Калі ў горадзе будуюцца новыя заводы і фабрыкі, гэта значыць, што ў горада заўсёды будзе будучыня і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Працоўны калектыў ААТ "Светлагорскі ЦКК" - гэта калектыў, які ўвасобіў у сабе высокі прафесіяналізм і найвышэйшую ступень адказнасці. На гэтым прадпрыемстве працуюць людзі, па-сапраўднаму адданыя сваёй справе, роднаму прадпрыемству, гораду, краіне. Кожны дзень, кожны на сваёй пасадзе яны ўносяць ўклад ва ўмацаванне і развіццё прадпрыемства, ўкараняюць самыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваюць бяспеку, імкнуцца ўдасканальваць сябе і прыносіць карысць для ўсіх.
Тое, што завод сёння выйшаў на бесперапынны і бяспечны рэжым працы, заслуга працоўнага калектыву ААТ "Светлагорскі ЦКК". Ён прайшоў найскладаны шлях будаўніцтва завода, яго наладкі і запуску. Наперадзе працоўныя будні і выхад завода на поўную магутнасць.
Трэба адзначыць, на заводзе шмат маладых, мэтанакіраваных людзей. Яны вырашылі звязаць сваё прафесійную жыццё з цікавай, сучаснай і перспектыўнай вытворчасцю. Яны ствараюць сем'і, з аптымізмам глядзяць у будучыню.
Вось такія людзі робяць свет лепшым, прыносяць карысць свайму гораду, а не тыя, хто штучна нагнятае абстаноўку вакол прадпрыемства, распальвае варожасць сярод гараджан і запускае ў неба чорныя шары.
Мікалай Бібік - начальнік упраўлення будаўніцтва цэлюлознага завода |
Міхаіл Кірічук - начальнік цеха падрыхтоўкі тэхналагічнай вады і ачыскі стокавых вод |
Ірына Зайцава - інжынер-тэхнолаг цеха вытворчаці валакна |
Ірына Лабетко - начальнмк смены ўчастка выпаркі цеха рэгенерацыі |
Наддзея Чэчуліна - кладаўшчык склада леса |
Петр Салащук - грузчык участка пагрузачна-разгрузачных работ транспартно-лагістычнага упраўлення |
Сяргей Лабетко - начальнік цеха рэгенерацыі |
Антон Крысевіч - начальнік драўняна-падрыхтоўчага цеха (у центры) і Мікалай Бібік - начальнік упраўлення будаўніцтва цэлллознаго завода (зправа) з карэспандэнтнам тэлеканала "МІР" Палінай Срадненка (злева) |
Вераніка Рудкоўская - апаратчык хімводаачысткі электрастанцыі цеха падрыхтоўкі тэхналагічнай вады і ачысткі стокавых вод |
Любоў Удальцова - кладаўшчык участка гатовой прадукцыі таварнай цэлллозы |