Каманда інтэлектуалаў ЗАТ «ХК «Пінскдрэў» стала пераможцам рэспубліканскага чэмпіянату па гульні «Што? Дзе? Калі?», які ў мінулыя выхадныя правёў Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання.
За перамогу змагаліся 14 каманд з розных арганізацый, якіх аб'ядноўвае адзін прафсаюз. Гэта прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам», Мінлясгаса і Мінпрыроды, Дзяржкаммаёмасці, Упраўлення справамі Прэзідэнта, «Інстытута лесу» НАН Беларусі і іншыя.
Удзельнікам трэба было адказаць на 36 пытанняў, якія падрыхтаваў вядучы гульні – Сяргей Буян (уладальнік вялікай Крыштальнай Савы 2010 года, капітан каманды, удзельніцы гульні ЧГК у Беларусі).
Найбольшая колькасць правільных адказаў змагла даць каманда ЗАТ «ХК «Пінскдрэў», дзякуючы чаму і заняла 1 месца.
Другое месца заваявала каманда «Глухары» з Бярэзінскага біясфернага запаведніка, трэцяе - Каманда філіяла «Інстытут геалогіі «Дзяржаўнага прадпрыемства НЦП па геалогіі».
Пераможцам у гульні «Эрудыт-лато» стаў інжынер Шчучынскага лясгаса Андрэй Будзіловіч.
А яшчэ ўдзельнікам давялося выпрабаваць свае сілы ў гульні Media-Quiz. На самай справе КВІЗ - гэта старыя і добрыя тэсты і віктарыны.
Падчас гэтага інтэлектуальна-забаўляльнага шоу каманды адказвалі на розныя пытанні. Гэта было падобна адначасова на «Брэйн-рынг», «Што? Дзе? Калі?» і «Адгадай мелодыю». Асаблівасцю гэтай гульні з'яўляліся медыя-раўнды - музычныя пытанні.
Найбольшая колькасць правільных адказаў дала каманда Магілёўскага ДВЛГА і заняла 1 месца. Каманда УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака» заняла 2 месца, а на ганаровым 3 месцы апынулася каманда ААТ «Івацэвічдрэў».
Паводле інфармацыі https://les.1prof.by