Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі экспарт прадукцыі ў Казахстан на 8,2%.
У студзені-сакавіку прадпрыемствы канцэрна паставілі на рынак Казахстана прадукцыі на 5,5 млн долараў ЗША, што на 8,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аснову экспарту склалі мэбля (2,6 млн долараў ЗША) і драўняна-стружкавыя пліты (1,5 млн долараў ЗША). Таксама экспартаваліся драўняна-кудзелістыя пліты, папера, кардон, шпалеры, фанера, піламатэрыялы, запалкі, драўляныя вокны, дзверы і інш.
Па аб'ёмах паставак для прадпрыемстваў канцэрна рынак Казахстана з'яўляецца адным з самых буйных на постсавецкай прасторы пасля Расіі і Украіны.
У Казахстане асаблівай папулярнасцю карыстаецца Беларуская мяккая мэбля і корпусная мэбля з масіва драўніны. Найбольш папулярныя ў Казахстане такія беларускія мэблевыя брэнды як «Пінскдрэў», «Слоніммэбля», «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», «Маладзечнамэбля» і інш. Па гусце казахстанцам і беларускія шпалеры. Іх у першым квартале пастаўлена на 13,5% больш. Не губляе запатрабаванасці на гэтым рынку і такі тавар як запалкі. Іх экспартавана за тры месяцы на 376,5 тыс. долараў ЗША - на 57,7% больш, чым за студзень-сакавік 2018 года.
У 2018 годзе экспарт прадпрыемстваў канцэрна ў Казахстан склаў 23,1 млн долараў ЗША, у гэтым годзе з улікам паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў галіны з партнёрамі з Казахстана чакаецца больш дынамічны прырост экспарту.
Чытаць яшчэ:
Што спадабалася журналісту з Казахстана ў ЗАТ «Маладзечнамэбля»?
Казахстан-адзін з лепшых рынкаў беларускай дрэваапрацоўкі (відэа)
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"