У ААТ «Івацэвічдрэў» шмат увагі надаюць не толькі выкананню вытворчых задач, але і здароваму ладу жыцця. Пры гэтым важны дух патрыятызму.
На прадпрыемстве моцныя спартыўныя традыцыі. На працягу года працоўны калектыў удзельнічае ў вялікай колькасці разнастайных спаборніцтваў і спартыўных акцый.
Вось і нядаўна дружная каманда «Івацэвічдрэў» здзейсніла 20-кіламетровы велапрабег у гонар памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны. На роварах работнікі прадпрыемства прыехалі на патрыятычны мітынг «Памяць пакаленняў», арганізаваны мясцовым Жытлінскім сельскім саветам.
Удзельнікі велапрабегу акунуліся ў інтэрактыўнае дзеянне з ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада» з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі, Расіі, а таксама паглядзелі побыт партызанскага атрада ў мемарыяльным комплексе «Хаваншчына».
Хаваншчына - мемарыяльны комплекс Партызанскай славы. Створаны ў 1971 годзе па рашэнні Брэсцкага абласнога Савета ветэранаў. Знаходзіцца ў лясным ўрочышчы «Хаваншчына» каля в. Карочын, Івацэвіцкага раёна.
Мемарыял - старонка жывы і нятленнай гісторыі баявых подзвігаў бацькоў і дзядоў. Гэта даніна высакароднай памяці тым, хто загінуў у жорсткіх баях за свабоду, гонар і незалежнасць нашай Радзімы.
Паводле інфармацыі ААТ «Івацэвічдрэў»