Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі экспарт прадукцыі за студзень-красавік 2019 г. на 11,5%.
На замежныя рынкі прадпрыемствамі канцэрна пастаўлена прадукцыі з глыбокай ступенню перапрацоўкі на 190,8 млн долараў ЗША, што на 19,6 млн $ або на 11,5% больш, чым за студзень-красавік 2018 года.
З агульнага аб'ёму экспарту на адгрузкі ў краіны далёкага замежжа прыйшлося 50,3% (амаль 96 млн $).
Па таварнай структуры экспарту найбольшую ўдзельную вагу занялі драўняныя пліты (ДВП і ДСП-54,5 млн $), мэбля (39,3 млн $), папера і кардон (30,8 млн $), фанера (20,6 млн$) і цэлюлоза (15,8 млн $).
У геаграфічнай структуры экспарту ў лік самых буйных увайшлі рынкі Расійскай Федэрацыі (59,1 млн $), Польшчы (31,9 млн$), Украіны (амаль 17 млн $), Кітая (15,7 млн $), а таксама Літвы (14,8 млн $).
У цэлым геаграфія паставак ахапіла 53 краіны. У бягучым годзе пасля перапынку ў 2018 годзе адноўленыя пастаўкі прадукцыі ў Марока, Камерун і Манголію. У Марока і Камерун пастаўленыя папера і кардон, у Манголію - мэблю.
Прэс-служба канцэрна «Белляспаперпрам»